be
pdf

Ніва 45 (2426)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Самаўрадавыя выбары ў Польшчы прыцягнулі ўвагу таксама лукашэнкаўскай прэсы. Асабліва цікава выбарчыя гульні на Беласточчыне прадставіла „Советская Белоруссия”. Сама газета з’яўляецца доказам таго, што хаця ад адзінаццаці гадоў няма Савецкага Саюза, у Рэспубліцы Беларусь працягваюцца ў найлепшым стылі савецкія традыцыі. Газета друкуецца на „обчщепонятном языке”, а мінская інтэлігенцыя называе яе „эсбэ”. Артыкул Ніны Раманавай Игра в подкидного. Скандал на местных выборах на Белосточчине („СБ”, н-р 248) пачынаецца з інфармацыі, што сітуацыя, у якой адбываюцца выбары „сильно подпортит репутацию государства, стоящего в первых рядах соискателя членства Евросоюза”. Акампраметаваць дзяржаву мела дыскрымінацыя грамадзян па нацыянальных прычынах. Пачалася яна ад таго, што Беласточчыну так падзялілі на выбарчыя акругі, каб пазбавіць беларусаў магчымасці выбару сваіх прадстаўнікоў у Сеймік Падляшскага ваяводства. На гэтым канчаецца аналіз фактаў і пачынаецца творчасць савецкага журналіста. (Я. Мірановіч, Скандал на Беласточчыне, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-11-10
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org