- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З вялікім аптымізмам мільёны людзей ва ўсім свеце віталі нядаўна новае тысячагоддзе. Першы год, які толькі што мінае, паказаў, што яго пачатак жыхарам нашай планеты не будзе ні ласкавы, ні шчодры. Гаспадарка ва ўсім свеце апынулася ў стадыі, якая напамінае канец дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, а гэта абазначае банкруцтва фірмаў, грамадскія і палітычныя канфлікты нават у тых краінах, у якіх апошнім часам жылося даволі дастойна. Электронныя грошы даволі дакладна акрэсліваюць стан эканомікі кожнай краіны, і нідзе ў свеце не відаць падстаў для аптымістычнага мышлення. Ад часу вялікага гаспадарчага крызісу трыццатых гадоў ніхто не прыдумаў добрыя метады раскручвання гаспадаркі. Заўсёды адбывалася гэта за кошт вялікіх груп грамадства, часам цэлых народаў. Нішто не паказвае, што гэтым разам будзе інакш. Традыцыйна найбольш цярпець прыйдзецца найбяднейшым і найслабейшым. У Польшчы крызіс выразна пачаўся два гады таму і паглыбляўся ў выніку адсутнасці палітыкі запавольвання адмоўных тэндэнцый у вытворчасці, гандлі і фінансах краіны. У 2001 годзе правячыя эліты аб’явілі, што дзяржава з’яўляецца банкрутам, і што грамадзяне маюць абавязак падзяліцца з ёю сваімі ашчаднасцямі. Тыя, якія больш паспяхова клапаціліся пра свой хатні бюджэт, чым чыноўнікі пра дзяржаўны, даведаліся, што ў найбліжэйшыя гады будуць пастаянна плаціць за няўдачнікаў пры ўладзе. (Я. Мірановіч, Год Лепэра і бен Ладэна, фрагмэнт)