- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2002 год прайшоў без вялікіх палітычных крызісаў і таму можна яго нават лічыць удалым у маштабе планеты. З другога боку відавочны рэгрэс у сусветнай гаспадарцы не дазваляе апісваць нядаўняй мінуўшчыны ў аптымістычных колерах. Вядома з гісторыі, што палітычныя крызісы прыходзяць найчасцей некалькі гадоў пасля эканамічных, але гэта не прынцып. Фінансавы крызіс у Амерыцы, як у Паўднёвай, так і ў Паўночнай, прытармазіў таксама еўрапейскую гаспадарку, што стала надта адчувальным у Польшчы. Дамінацыя ва ўладных структурах нашай краіны людзей з менталітэтам дробнай шляхты і розных рамантыкаў не прарочыць ні грамадству, ні дзяржаве нічога добрага. Можа выратавальнай лодкай стане далучэнне да Еўрасаюза, але пакуль што ўсе гавораць толькі пра грошы, якія дадуць або не дадуць немцы, французы ці іншыя шведы. Мала хто хоча гаварыць пра тое як самому іх выпрацаваць. Але шляхта ніколі інакш не думала. (Я. Мірановіч, Год расчараванняў, фрагмэнт)