- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слухаючы 22 студзеня сеймавае выступленне міністра замежных спраў Владзімежа Цімашэвіча, а пасля дыскусію на тэму замежнай палітыкі Польшчы з удзелам паслоў Саюза левых дэмакратаў, Грамадзянскай платформы, Права і справядлівасці мелася ўражанне, што Ірак пагражае бяспецы Польшчы. Польскія палітыкі адным хорам заяўляюць, што хочуць ісці на вайну з азіяцкай краінай, з якой Польшча не мае ніякіх дачыненняў і ніякіх канфліктаў. Яраслаў Качынскі, які марыць аб кіраванні краінай, адкрыта гаварыў: „Ta wojna jest nasza wojna i powinnismy dopuszczac nawet drastyczne srodki, aby wygrac te wojne”. Пару дзесяткаў гадоў таму вялікі канцлер Рэйха пачынаючы вайну з Польшчай гаварыў сваім генералам: „Дапускаюцца ўсе сродкі, каб выйграць вайну. Не майце літасці. Пераможцаў ніхто судзіць не будзе”. Чытаючы і слухаючы найважнейшых палітыкаў ды публіцыстаў у краіне, задумоўваюся ці ў палітыцы і прапагандзе бываюць якія-небудзь межы подласці. Практыка апошніх гадоў, а асабліва агрэсіі НАТА на Югаславію ў 2000 г., паказвае, што можна напасці на любую краіну, зраўняць з зямлёю некалькі гарадоў і аб’явіць свету, што ўсё гэта было неабходным дзеля сусветнай бяспекі, дэмакратыі і чалавечых правоў. Найбольш прыгнятала прапаганда. Ад прэзідэнта да закамплексаванага правінцыйнага журналіста ўсе паўтаралі пра гуманітарны аспект гэтай вайны і выказвалі сваё захапленне ад поспехаў амерыканскай авіяцыі ў разбурэнні невялікай еўрапейскай краіны. (М. Мірановіч, Планета малпаў, фрагмэнт)