be
pdf

Ніва 7 (2440)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ад некалькіх тыдняў не спыняецца дыскусія наконт кампенсацыі з боку Еўрасаюза для сялян Польшчы. Прадметам дыскусіі аднак не з’яўляецца сума грошай, а толькі спосаб яе падзелу. Варшаўскія сяляне з ПСЛ, Самаабароны і пару нацыянальных груповак дамагаюцца заплаты кожнаму, хто мае зямлю. Еўрасаюзныя чыноўнікі хацелі б часткова плаціць такім метадам, але ў асноўным даваць грошы тым, якія даюць прадукцыю. Прэм’ер-міністр Лешэк Мілер і большасць яго палітычнага лагера ад СЛД быццам схільны прыняць еўрасаюзныя прапановы. Тым часам справа выклікае так вялікія эмоцыі, што варшаўскія сяляне нават пагражаюць выхадам з урадавай кааліцыі. Звычайны грамадзянін няшмат разумее з гэтага вялікага інфармацыйнага шуму. СЛД, партыйная эліта якога мае свае інтарэсы ў банках, вялікіх страхавых фірмах, радыёвяшчанні і тэлебачанні, манапалістычных прадпрыемствах, як тэлекамунікацыя ці нафтавы канцэрн „Орлен” не хоча перш за ўсё ўскладняць адносін з Еўрасаюзам, а справа падзелу еўрасаюзных грошай з’яўляецца для іх другараднай. ПСЛ прадстаўляе інтарэсы варшаўскага сялянства, якое апошнімі гадамі набывала зямлю ў паўночных і ўсходніх ваяводствах. Некаторыя сталі ўласнікамі соцень і тысяч гектараў са спадзяваннем на еўрасаюзныя датацыі. Большасць свае зямлі ніколі не бачыла і бачыць не хоча. Для іх найважнейшай справай становіцца спосаб дзялення гэтых грошай. (М. Мірановіч, Змаганне варшаўскіх сялян, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-02-16
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org