- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Двухмоўныя дошкі нашым козырам. Размова з войтам Чыжоўскай гміны Юрыем Васілюком, які ўжо 10 гадоў кіруе працай мясцовага самаўрада. — Восенню 2002 года Вы былі абраны войтам Чыжоўскай гміны ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта, апярэдзіўшы дырэктара Падставовай школы ў Кленіках Яна Лабузінскага, кандыдата ад правячага тады ў Польшчы СЛД. — Я першы ў гміне стаў часта спатыкацца па вёсках з людзьмі, а пры гэтым у розных умовах. Было нават, што ў 5 гадзін раніцы размаўляў з сялянамі на скупцы малака і вёў дыскусіі з людзьмі непасрэдна на вуліцы. Усё гэта спрацавала і я са сваёй праграмай, у якой многа месца адведзена перабудове дарог, дайшоў да жыхароў гміны. Дапамагаў мне мой цесць, родам з Чыжоў, а я і сам не прыйшоў звонку, бо выводжуся з Курашава і ведаю многіх выбаршчыкаў.