en

Ніякоўская Алена

Ніякоўская Алена

Алена Ніякоўская нарадзілася ў 1936 годзе ў Мінску. Скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандыдат філасофскіх навук, выкладала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Друкавалася ў часопісах «Калосьсе», «Arche», газетах «Культура», «Новы час», у бюлетэні «Кантакты і дыялогі». У выданні «Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» надрукаваны даклад Алены Ніякоўскай «Да сістэмаўтваральнага вобраза ў архетыпным ладзе паэм «Новая зямля» Я. Коласа і «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча». У выданні «Albaruthenica» ( № 4, Мінск 1995) змешчаны яе артыкул «„Расійска-крыўскі слоўнік” Вацлава Ластоўскага і беларуская нацыянальная ідэя».

Перакладала з польскай мовы.

У 90-х гадах брала актыўны ўдзел у дзейнасці Таварыства Вольных Літаратараў. Удзельніца тэвээлаўскага «круглага стала», прысвечанага пострамантызму (1995 г.), матэрыялы якога друкаваліся ў літаратурна-філасофскім сшытку "ЗНО" (дадатак да газеты «Культура»).

У другой палове 1960-х актыўна ліставалася з Уладзімірам Караткевічам.

Памерла ў Полацку 17 жніўня 2020 году.

Ніякоўская Алена :: Publications

pdf

Дзеяслоў 66

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 8 (46)

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Агул. Вялікае, кажуць мудрыя, бачыцца на адлегласці. Часцей за ўсё — на адлегласці часу. А калі больш дакладна — дык «па часе», запознена. Ці не тое ж адбылося з нацыянальным адраджэнскім рухам у ХХ стагоддзі? Няўжо сусветныя войны, сатанінскія сацыяльныя эксперыменты, фабрыкі смерці, тэрарызм, глабальнае...… More

pdf

ARCHE 03(32)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку...… More

djvu pdf

Крыніца 2 (8) 1994

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org