Новая беларуская кнігарня з’явілася ў Варшаве
2024-04-22 15:43
Новая беларуская кнігарня з’явілася ў Варшаве. Яна размясцілася ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6).
Пра дыяпазон кніг у краме распавядае прадстаўнік установы:
– Мы стараемся падтрымліваць максімальна разнастайную кніжную прадукцыю. Гэта і кнігі беларускіх выдавецтваў, якія працуюць за межамі Беларусі, і кнігі беларускіх выдавецтваў, якія працуюць у Беларусі. Таму што шмат выдаецца і тут, і там. Кнігі розныя, і разам гэта стварае вельмі цікавы кніжны беларускі сусвет.
Кнігарня дасылае кнігі па ўсім свеце.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя