Новая лекцыя Ганны Севярынец пра першага беларускага філосафа
2025-01-31 16:30
Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”.
Тэма новага выпуску “Беларусы і вада. Расклад на будучыню ад Ігната Абдзіраловіча”.
Першы беларускі філасофскі тэкст — эсэ “Адвечным шляхам” Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) — аказаў значны ўплыў на грамадскую думку пазнейшых пакаленняў. Гэты тэкст не ацэнены належным чынам і па сёння — і, можа быць, мы толькі цяпер пачынаем разумець, “што хацеў сказаць аўтар”.
Для зручнасці прагляду лекцыі маюць субтытры — беларускія (для тых, хто не мае магчымасці слухаць) і ангельскія (для тых, хто не валодае беларускай). Аўтары заклікаюць дзяліцца відэа са сваімі сябрамі па ўсім свеце.