- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па замкнёным коле. За 5 хвілін да Новага года беларускі народ пачуў кодавыя віншавальныя словы — пра поспехі, адсутнасць крызісу, стабільнасць, росквіт і светлую будучыню. А роўненька праз суткі атрымаў і галоўны навагодні падарунак — дэвальвацыю нацыянальнай валюты на 20 з каптуром адсоткаў. Сюрпрыз што трэба. Як у той рэкламе: «Шок — гэта па-нашаму». Уздыхнуць — не выдахнуць. Пра эканамічныя складнікі і магчымыя наступствы гэтага падарунка — блізкія і аддаленыя — эксперты ўжо сказалі ўсё што маглі. Адчуў іх на сабе ўжо і сам народ. Серыял толькі пачынаецца. Працяг будзе. Рэаліцішоу можна выключыць па тэлевізары, але, на жаль, не ў жыцці. У жыцці яго можна толькі пераадолець. Іншая справа — як і калі? З выхадам куды — на магістральны шлях да лепшага жыцця ці зноў па зачараваным коле? І тут без асэнсавання палітычных складнікаў працэсу, што выявіліся на лязе дэвальвацыі, не абысціся.