- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шляхам гадоў. Чароўнае свята — Божае Нараджэнне і Новы год. Плынь часу быццам спыняецца. На некалькі гадзін, дзён… Канікулы. Перадышка. Чарга спраў, якія яшчэ ўчора здаваліся гарачымі і звыштэрміновымі, адкладваюцца. Па нейкай агульнай дамоўленасці. Гэта ўжо за гады-дзесяцігоддзі, а мо і стагоддзі, увайшло ў звычку, сталася традыцыяй. І нічога надзвычайна дрэннага не здараецца. Хутчэй, наадварот. Такая вось своеасаблівая навагодняя карэкцыя працэсаў, якая незаўважна, у доўгатэрміновым развіцці, дае свой плён — да перамен. Урэшце да лепшага. Недарэмна ж гісторыкі ў храналогіі выдзяляюць дзесяцігоддзі, дваццаціпяцігоддзі… Такі вось гістарычны аптымізм. Якія ж працэсы і тэндэнцыі вызначалі шлях Беларусі–2009 і будуць мець працяг пасля навагодняй перадышкі? І якім будзе працяг? Аналітыкі даюць розныя каментары. Мае — у рэчышчы гістарычнага аптымізму. І на тое ёсць важкія падставы, нягле дзячы на існуючыя пагрозы.