be
pdf

Новы Час 13 (721) 2021

Якраз 25-м сакавіка датуецца пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі ВУП «Час навінаў» — выдаўцу газеты «Новы Час». Такі вось падаруначак рэдакцыі на Дзень Волі. Што ж, у сённяшніх умовах гэта ўжо нікога не здзіўляе. Камусьці з тых, хто лічыць сябе ўладай і законам, здаецца, што калі ўсіх нязгодных перасадзіць за краты, а незалежныя медыя закрыць ці запалохаць, то ўсё будзе як раней — ціха, рахмана і беспакарана. Шкада, таварышы, але не будзе. А чарговы доказ гэтага — менавіта тое, што вы спрабуеце рабіць. Папярэдзіць, прыстрашыць, закрыць, забараніць. Што далей? Расстраляць? Я да гэтага гатовая, а вы гатовыя выконваць такія загады? Чым жа так перашкаджаюць незалежныя медыя тым, хто лічыць сябе ўладай? Чаму ўжо колькі месяцаў ідзе сапраўднае паляванне на незалежных журналістаў? Кагосьці адмовіліся друкаваць, кагосьці пазбавілі статусу СМІ, а кагосьці наогул кінулі за краты. За што? За праўду. Таму што праўда сёння і ёсць найгоршае злачынства. Асабліва, калі яе хочуць ведаць мільёны. Нам яшчэ, можна сказаць, пашанцавала. Мы атрымалі папярэджанне. І пакуль яшчэ можам выходзіць. Мінінфармацыі прадпісала нам выправіць парушэнні, якія мы здзейснілі. А парушылі мы аказваецца «патрабаванні падпункта 1.3 пункта 1 артыкула 38 і падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-04-02
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org