be
pdf

Новы Час 16 (724) 2021

Цяперашні стан беларускага грамадства можна параўнаць са станам галінкі пад гурбай снегу. Здаецца, яна не можа вытрываць гэты цяжар, які ўтрая большы за яе саму. Але, як ні дзіўна, галінка не ламаецца. Пасля таго, як скончыліся, дакладней, былі зачышчаныя масавыя вулічныя пратэсты, шмат хто ўпаў у роспач і адчай, страціў надзею і веру ў перамогу. Здаецца, што ўсё марна, а рэпрэсіўная машына, якая і так неслася з шалёнай хуткасцю, працягвае набіраць абароты. І страх, які пранікае ў самыя косткі, паралізуе волю і свядомасць. Анягож — калі штодня ў навінах нам абяцаюць, што нас «зачысцяць», пагражаюць сем’ям, забіраюць дзяцей. І вось ужо перад выхадам на вуліцу мы, нават самі не заўважаючы, пераглядаем ардэроб — каб не было спалучэння «небяспечных» белых і чырвоных колераў. Чысцім месенджары і падпіскі. Ужо даўным-даўно не жывём, а існуем, агорнутыя ліпкай трывогай, якая не праходзіць ні ўдзень, ні ўначы, не дае спаць і радавацца нават самым звычайным рэчам. Але варта ўспомніць, што ўсё гэта — даўно адпрацаваныя метады псіхалагічнага ўздзеяння. Галоўная мэта таталітарызму — запалохаць, паралізаваць супраціў і іншадумства, паказаць, што тых, хто «не з імі», чакаюць пакуты. Што прасцей і бяспечней — сядзець ціхенька пад венікам і не высоўвацца. Іначай будзе толькі горш. Аднак гэта — ілюзія. Горш, канешне, сапраўды можа быць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-04-23
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org