be
pdf

Новы Час 18 (726) 2021

Кажуць, кожны народ варты свайго правіцеля. І гэта пацвярджаецца беларускім прыкладам. Нам не хочацца гэта прызнаваць, хочацца зрабіць кагосьці іншым вінаватым, але праўда ў тым, што адказнасць за наша сёння ляжыць на нас усіх. На тых, хто маўчаў і не высоўваўся, хто будаваў сваё жыццё, не зважаючы на беззаконне, на тых, хто спрабаваў нешта змяніць, але ў пэўны момант таксама змірыўся ці прыстасаваўся. Дваццаць шэсць гадоў таму мы зрабілі наша сёння, сваімі рукамі, галасамі, маўчаннем, абыякавасцю, нежаданнем бачыць відавочнае. Мы адмовіліся тады ад нацыянальных сімвалаў, каб сёння за іх паміраць ці ісці на нары. Пагадзіліся на ганьбаванне нашай мовы, каб сёння па кавалачках яе адраджаць і вучыць нашых дзяцей простым словам. Мы самі далі Лукашэнку магчымасць зруйнаваць падзел улады. І самі ж палезлі ў пятлю «брацкіх абдымкаў». Здарылася гэта 14 траўня 1995 года, калі адбыўся першы рэферэндум, які пазбавіў нас нацыянальных дзяржаўных сімвалаў, роднай мовы і права вырашаць свой лёс. Памятаеце, як гэта было? Праект пастановы аб правядзенні рэферэндуму парламентарыі пачалі разглядаць 11 красавіка 1995 года.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-05-14
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org