be
pdf

Новы Час 19 (630) 2019

У партыйным часопісе кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Ігар Барысаў напісаў пра «эканоміку 4.0». С утнасць артыкула ў тым, што «эканоміка 4.0» уяўляе сабой інтэлектуалізацыю і рабатызацыю вытворчасцяў. Непазбежным следствам гэтага з’яўляецца тое, што чалавек практычна сыходзіць ад вытворчасці — за выключэннем кантралюючых функцый. Але... Даброты, якія ствараюць робаты, трэба камусьці спажываць? Вырабленую прадукцыю (на карысць чалавека) трэба камусьці прымаць? Таму ў развітых краінах пачынаецца палітыка «безумоўнага базавага прыбытку». Гэта значыць, незалежна ад свайго сацыяльнага статусу кожны грамадзянін атрымлівае «безумоўны прыбытак». Эксперымент па яго ўвядзенні з 1 студзеня 2017 года праходзіць у Фінляндыі. Агульнаеўрапейскае апытанне ў красавіку 2016 года паказала, што 64% жыхароў Еўрасаюза падтрымалі б яго ўвядзенне. 35% дасведчаныя наконт такой працэдуры, 23% кажуць, што цалкам разумеюць сутнасць і задачы гэтай праграмы, 25% чулі пра яе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-05-24
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Copyright: © 2019 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org