be
pdf

Новы Час 21 (729) 2021

Чарговы судовы працэс над чарговым палітвязнем мог стаць шараговым і амаль руцінным. Але стаў для ўсіх нас крыкам болю і адчаю. Прыкладам мужнасці і нескаронасці. Сцяпан Латыпаў, арбарыст, затрыманы на «Плошчы пераменаў», падчас судовага пасяджэння 1 чэрвеня ўткнуў сабе ў горла асадку. Гэта для яго быў адзіны спосаб абараніць свайго бацьку, сваіх сяброў, сябе ад ціску. Гэта быў крок болю і адчаю, крок мужнага невінаватага чалавека. Усё, што я ведала пра Сцяпана Латыпава, — гэта гісторыя яго затрымання і артыкулы, якія яму прад’явілі. Напэўна, як і большасць. Аказалася, што сваякоў у Сцяпана няшмат. З блізкіх, якія былі на судзе, — бацька і цётка. Астатнія — сябры. Іх у Сцяпана багата. Калі зняволенага вялі ў залу, нас адціснулі ў іншы калідор. Але я пабачыла яго са спіны, калі ён падымаўся па лесвіцы: хоць рукі ў яго былі ў кайданках, аднак ён усё ж зрабіў знак «перамогі». Я доўга разглядала Сцяпана ў клетцы. Ён быў у той жа скураной карычневай куртцы, што і падчас затрымання 15 верасня. Запясце правай рукі перабінтаванае, а на твары з-пад маскі бачыўся крывападцёк. — Ці маю права карыстацца роднай мовай? — спытаў Сцяпан на пачатку пасяджэння. Суддзя Савецкага суда Мінска Аляксандр Воўк дазволіў, але сам працягнуў весці працэс па-руску. Памочнік пракурора Уладзімір Рабаў амаль гадзіну зачытваў абвінавачанне.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-06-04
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org