- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыхары сталіцы набраліся цярпення. У Мінску стартавалі II Еўрапейскія гульні. Яны скончацца 30 чэрвеня, і да гэтага часу мінчукам давядзецца прыстасоўвацца да шматлікіх нязручнасцяў ці з’язджаць на лецішчы. Гэтыя спартовыя спаборніцтвы падаюцца як адна з глабальных падзеяў, якія павінны падвысіць вядомасць Беларусі ў свеце, узбагаціць яе турыстычны патэнцыял, прыцягнуць у краіну замежных турыстаў. Але насамрэч — гэта нешта кшталту гульнявой залежнасці. Зразумела, добра, калі мы праводзілі Чэмпіянат свету па хакеі — гэта відовішчны і папулярны від спорту. Таксама было б нядрэнна правесці Чэмпіянат свету па футболе ці, напрыклад, Алімпіяду. Але што такое Еўрапейскія гульні? Насамрэч, у Еўропе пра іх мала хто чуў. Гэта, збольшага, падзея рэгіянальная, не вельмі папулярная, але надзвычай дарагая. Кошт саміх гульняў агучыў непасрэдна Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, «нам трэба будзе выдаткаваць недзе пад 50 мільёнаў долараў... Гэта слёзы для краіны».