en
pdf

Новы Час 27/2009

На ростанях. Пяты з’езд беларусаў свету «Бацькаўшчына» прайшоў пад знакам кампрамісу. Удзел у ім прынялі 252 дэлегаты з 18 краінаў свету. Мерапрыемства наведалі дзяржаўныя чыноўнікі, што нетыпова для выбудаванай сістэмы адасаблення «апазіцыя — улада». Кіраўніцтва «Бацькаўшчыны» дыпламатычна вытрымала дыстанцыю, праявіўшы сябе гаспадаром з’езда. Кампраміснасць праявілася ад пачатку: замест гімна «Магутны Божа», які традыцыйна падкрэслівае недзяржаўнасць падобных мерапрыемстваў, зайграла мелодыя з «Полацкага сшытку». Дзяржаўныя чыноўнікі ўзялі слова толькі пасля таго, як прагучаў аўдыёзапіс звароту старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ды выступіў з прывітальным словам амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Міністр культуры Павел Латушка і ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка (апошні прысутнічаў на з’ездзе ўсе два дні «ад званка да званка») выступілі з прывітальнымі словамі, якія, праўда, нагадвалі доўгія справаздачы пра дасягненні на ніве апякунства над беларушчынай. Усе акцэнты расставіў цяпер ужо былы стар- шыня «Бацькаўшчыны» Алесь Марачкін, пакпіўшы, што яго прамова на фоне папярэдніх выступаў не такая аптымістычная.

Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Новы Час
Belarusian publishers: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Publication Place: Мінск
  • Publication Date: 2009-07-24
  • Editor: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Publisher: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Publishing/ Printing House: УП Плутас-Марк
  • Copyright: © 2009 by Новы Час
  • Book Collection: Kamunikat.org
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Copyright © 2000-2025 by Kamunikat.org