- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Ну што, усё? Паглынання Беларусі не будзе!» — сказаў, звяртаючыся да мяне, адзін разумны, падаецца, калега. Маўляў, Пуцін вырашыў праблему «2024» — падаўжэння сваёй улады ў Расіі, — праз змены ў расійскую Канстытуцыю. Пуцін у выніку стане старшынёй Дзяржсавета Расіі, Мядзведзеў — намеснікам Савета бяспекі, а сцэнар падаўжэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў праз паглынанне Беларусі шляхам «паглыбленай інтэграцыі», як мінімум, адкладаецца. Такое меркаванне — кшталту: «Ух, пранесла!» — ёсць у пэўнай часткі беларускага грамадства. Але вельмі цікава, з чаго гэтае меркаванне ўзнікла? Чаму людзі думаюць, што, калі Пуцін стане старшынёй Дзяржсавета, а ў Крамлі на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе апынецца нехта іншы, — Беларусі больш не пагражае інкарпарацыя? Чаму мы думаем, што план «паглыбленай інтэграцыі» некуды знікне, распусціцца ў тумане? З чаго такія дзіўныя высновы? Канешне, ініцыяваныя Пуціным змены ў Канстытуцыю вельмі падобныя на сцэнар Казахстана. У Расіі, калі гэтыя змены будуць прынятыя, паслабіцца роля «цэнтру» і кіраўніка дзяржавы. Можа, будзе абмежаваны тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта (больш ніхто не праверне схему з «зіц-прэзідэнтам Мядзведзевым»), Дзяржсавет Расіі атрымае большую вагу. Рэальная ўлада, кантроль за сілавікамі і фінансамі ўсё роўна застанецца за Пуціным. Расія скасуе прынцып вяршэнства міжнароднага права над нацыянальным. Па-першае, сцэнар — на тое і сцэнар, што можа мець элементы імправізацыі.