- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У грамадскім транспарце гучаць настойлівыя заклікі галасаваць датэрмінова. Але кампанія праходзіць вяла. Мясцовыя выбары у Беларусі мала каго цікаваць. Бо насамрэч выбараў у нас няма, і людзі ўсё больш гэта разумеюць. А яшчэ таму, што няма рэальнага мясцовага самакіравання. Выбары ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму — гэта цікавы палітычны феномен, які праяўляецца па-рознаму нават у дзяржавах з аднатыпнымі рэжымамі. Іх функцыя заключаецца не ў тым, каб забяспечыць рэальны выбар народа з некалькіх варыянтаў, а ў легітымізацыі дзеючай улады.