- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нядаўна журналісты падлічылі, што абяцанню беларускага кіраўніка пра заробак кожнаму «па пяцьсот» споўнілася 10 гадоў. А таму пад 1 красавіка самы час перачытаць апошнюю перадвыбарчую праграму «пераканаўча перамогшага» кандыдата ў прэзідэнты. Перадвыбарчая праграма Аляксандра Рыгоравіча і сёння чытаецца як сапраўдная навуковая фантастыка. Прычым, савецкая фантастыка — утапічная, дзе ўсе жывуць у згодзе, без канфліктаў, леў побач з ягнём, і гэтак далей. На такія малюнкі заўсёды глядзіш з замілаваннем.