- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Краіна пачула імя Андрэя Дундукова, выдатніка МНС, турыста-экстрэмала і бацькі маладой сям’і, у кантэксце «Справы патрыётаў». Чым Андрэй жыве і цікавіцца пасля выхаду з СІЗА? Пра рэканструкцыю, гісторыю і «агентаў Расіі» ў беларускім войску чытайце ў нашым матэрыяле. Мы працягваем серыю інтэрв’ю з фігурантамі нашумелай «Справы патрыётаў», у якіх гаворым не пра палітыку альбо абставіны справы, але спрабуем раскрыць гісторыі гэтых людзей, паказаць як чалавечыя якасці, так і жыццёвыя прыярытэты ды бачанне будучыні хлопцамі, да прозвішчаў якіх ужо стала дадаецца прыдомак: «патрыёт».