- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прапагандысты расійскага інфармацыйнага рэсурсу «Regnum» Юрый Паўлавец, Дзмітрый Алімкін і Сяргей Шыпценка атрымалі па пяць гадоў умоўна кожны. Яны прызнаныя вінаватымі ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. Як ні дзіўна, скончыўся гэты гучны працэс практычна маўчаннем. Дзяжурныя навіны ў стужках інфармацыйных агенцтваў, пара-тройка каментараў — і пра «злачынцаў» усе забыліся. Хаця ёсць некаторыя моманты, на якія варта было б звярнуць увагу.