- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускай Канстытуцыі 15 сакавіка споўнілася 24 гады. Амаль чвэрць стагоддзя мы жывём з нацыянальным Асноўным законам. Памятаю, калі яго прымалі, усе казалі: у нас добрая Канстытуцыя, сусветнага ўзроўню. Але ж самы добры закон можна сапсаваць практыкай яго выканання. Ці, дакладней, невыканання. Гартаючы старонкі Асноўнага закона і згадваючы, што ў нас адбылося толькі за апошнія тры месяцы, разумееш: галоўная хіба нашай Канстытуцыі ў тым, што яна не працуе.