- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здымак-сімвал. Хрэстаматыйны здымак з выявамі савецкіх салдатаў, якія ўсталёўваюць сцяг Перамогі на карнізе Рэйхстагу на фоне заваяванага Берліна ў маі 1945 года, добра вядомы ва ўсім свеце, а на постсавецкай прасторы — ці не кожнаму. Шмат хто прыгадае імёны сцяганосцаў, сяржантаў, Герояў Савецкага Саюза Міхаіла Ягорава і Мелітона Кантарыі. Такая ўжо роля вобразаў і знакаў-сімвалаў, увасобленых выразнымі сродкамі розных відаў мастацтва. Напрыклад, загаварыўшы пра асваенне Луны — адразу прыгадваем кадры высадкі на яе паверхню амерыканскіх астранаўтаў або савецкі лунаход. Як вобразны знак ЗША — непазбежна ўсплыве ў свядомасці статуя Свабоды. Перанясемся ў думках у Японію — і ўяўляем сабе абрысы гары Фудзіяма, апетай у традыцыйных японскіх жывапісе і графіцы. Сёння, напярэдадні Дня Перамогі, дарэчы звярнуцца да знакамітых фотаздымкаў карэспандэнта ТАСС Яўгена Халдзея. Яны — вобраз-сімвал, у якім рэальныя падзеі выступаюць асновай сюжэта. Гісторыя іх стварэння, асабліва ў апошнія гады, не з’яўляецца таямніцай. Аўтар здымкаў прыгадваў, што адбывалася 2 мая 1945 года, праз паўтары дні пасля рашучага штурму Рэйхстага: «Нас там было чацвёра, але я добра памятаю кіяўляніна Аляксея Кавалёва, які прывязваў сцяг.