- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ханс-Ёхан Шмідт: Дзейнічаць у агульным полі актыўнасці. Інтэрв’ю Ханса-Ёхана Шмідта, кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску шэф-рэдактару «Новага часу» Аляксею Каралю. — Спадар пасол, тэма працы місіі АБСЕ ў Беларусі набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з уключэннем Беларусі ў праграму «Усходняе партнёрства». Відавочная тут і роля місіі АБСЕ ў Мінску, якая працуе з верасня 1997 года (спачатку як Кантрольна-назіральная група АБСЕ, а з 2003 года — пад назвай Офіс АБСЕ ў Беларусі). Працуе ў няпростых умовах. 2001–2002 гады адзначаныя згортваннем практычна ўсіх праектаў АБСЕ ў Беларусі, фактычным закрыццём місіі. Пасля ад’езду кіраўніка місіі Ханса-Георга Віка, новы яе кіраўнік — Эберхард Хайкен — атрымаў магчымасць выконваць свае абавязкі толькі ў пачатку 2003 года. Вы ўзначальваеце місію ў Беларусі крыху больш за год. Якімі Вы бачыце месца і ролю місіі АБСЕ ў Беларусі, яе магчымасці, формы і метады дзейнасці, узаемадзеянне з рознымі палітычнымі і грамадскімі сіламі?