- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошнім часам у расійскай інфармацыйнай (а дакладней, прапагандысцкай) прасторы замільгацелі два словы: «План Пуціна». Канкрэтны змест плана не расшыфроўваецца, вызначаецца толькі яго агульны сэнс — план развіцця Расіі. Мне ж па асацыяцыі адразу ўспомніўся «План» са знакамітага рамана Умберта Эка «Маятнік Фуко». План ордэна разенкрэйцараў па ўсталяванню сваёй улады ў планетарным маштабе. Ажыццяўленне плана (у падполлі праз тайныя арганізацыі) было разлічана на 600 гадоў, затое — назаўсёды, да скону гісторыі. Што і казаць, рыцары кры- жа і ружы не разменьваліся на дробязі. Асацыяцыя гэта не выпадковая, яна высвечвае галоўную сапраўдную ідэю плана Пуціна, якая, дарэчы, не асабліва і хаваецца, — улада, утрыманне ўлады пасля прэзідэнцкіх выбараў. Не назаўсёды, зразумела, але ўсур’ёз і надоўга (ну, вось, і яшчэ адна асацыяцыя). І не за сабой выключ- на, што таксама ўжо зразумела, а за пэўнай камандай (ордэнам?).