be
pdf

Новы Час 34/2008

масава-палітычная газэта

Афіцыйныя сустрэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на гэтым тыдні сталіся працягам палітыкі балансавання паміж Усходам і Захадам. У панядзелак кіраўнік Беларусі сустракаўся з кіраўніком ураду Расіі Уладзімірам Пуціным, а ў аўторак — са старшынёй Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, міністрам замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам. Такая ўвага да Беларусі з абодвух бакоў дазваляе канстатаваць: за маленькую краіну амаль у цэнтры Еўропы пачынаецца вялікі гандаль. Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін прыляцеў у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Яшчэ напярэдадні візіту Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў паведаміў, што падчас двухбаковых сустрэчаў аднымі з галоўных будуць пытанні паставак у Беларусь расійскага газу, яго коштаў, а таксама выдзяленне стабілізацыйнага крэдыту. Для шырокай грамадскасці лёсавызначальных вынікаў паседжання, як і асабістай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і расійскага ўраду, агучана не было... (фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-10-10
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутас-Маркет
  • Copyright: © 2008 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org