- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
13 кастрычніка Рада Еўрасаюзу на 6 месяцаў прыпыніла дыпламатычныя санкцыі для беларускіх чыноўнікаў. 36 уладным асобам на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, якія значыліся ў ранейшым спісе неўязных, дарога на Захад адкрытая. У спісе засталіся толькі пяцёра. Прозвішчы чатырох з іх — Уладзіміра Навумава, міністра ўнутраных спраў, Віктара Шэймана, былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, Юрыя Сівакова, тагачаснага міністра спорту і турызму, Дзмітрыя Паўлічэнкі, тагачаснага камандзіра брыгады спецназу ўнутраных войскаў, якіх падазравалі ў датычнасці да знікнення людзей, — і складалі першапачатковы спіс неўязных. У снежні 2004 года пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму да спісу былі далучаны Лідзія Ярмошына і Юры Падабед, тагачасны начальнік мінс- кага АМАПу. І толькі ў 2006 годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў, да спісу дадаліся яшчэ 32 прозвішчы на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Закрылі спіс імёны двух суддзяў і двух дзяржаўных абвінаваўцаў на судах над Аляксандрам Казуліным і незарэгістраванай арганізацыяй «Партнёрства»... (фрагмэнт)