be
pdf

Новы Час 37/2008

масава-палітычная газэта

Пачалося з Дзядоў. У пэўных колах стала папулярнай думка, паводле якой падзеі ў Беларусі 1990–1991 гадоў (найперш, аднаўленне незалежнасці) былі, з большага, праявай агульнай дэмакратычнай тэндэнцыі ва Усходняй Еўропе і ў СССР («хваля несла»), і БНФ на чале з Пазьняком толькі «ўдала скарыстаў» шанец. Гэта не так. Калі ў краінах Усходняй Еўропы, якія мелі суверэнітэт, вырашалася праблема дэмакратызацыі, то перад рэспублікамі былога СССР стаяла мэта непараўнальна больш цяжкая — суверэнізацыя. Патрабавалася разбурыць адну з самых магутных і антыгуманных імперыяў у гісторыі чалавецтва, якая (і гэта было неаднаразова прадэманстравана) не спынялася ў выбары сродкаў для захавання свайго існавання. Адсюль вынікае: шмат што ў рэалізацыі ідэі распаду савецкай імперыі залежала ад таго, хто пачне і — як пачне. Бясспрэчна, што крывавы гвалтоўны пачатак паставіў бы крыж на памкненнях паняволеных народаў (як, між іншым, адбывалася з ідэяй дэмакратызацыі раней у той жа Усходняй Еўропе: Масква перыядычна ўчыняла «аўтадафэ» ці то ў Будапешце (1956), ці то ў Празе (1968), і жорсткага прыкладу хапала на дзесяць і болей гадоў «спакою»)... (фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-10-31
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутас-Маркет
  • Copyright: © 2008 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org