- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даследнік усё адно што паляўнічы. Ён ідзе праз невядомы лес, прызначыўшы сабе агледзець адну яго частку, але раптам заўважае напалову занесеныя снегам сляды буйнога невядомага звера, цалкам іншай пароды, чым чакаў. Што яму рабіць? Ахвяраваць зверам, дзеля захавання свайго папярэдняга плана ці, пакінуўшы план, ісьці па выявіўшамуся сляду? Вядома, ён не быў бы годным назвы даследніка ці следчага, калі б не ахвяраваў папярэднім планам дзеля ўзнікаючай магчымасьці.