- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакуль горад захоўвае хоць адпу адмету сваёй маладосці, ён не скарыўся ўзросту. Таму і выглядае Нясвіж юнаком. нягледзячы на стагоддзі. 3 гэткаю супярэчлшасцю мусіш такі згадзіцца і, уважаны неспадзяванай высновай, пачынаеш лепш узірацца ў абрысы ацалелай тут старасвеччыны, якая — цур, зноў жа парадокс! — сведчыць пра пару малалецтва і сталасці горада. Жыхары Нясвіжа заўсёды любілі казаці - трохі з гумарам, трохі з іроніяй: "Ў Нясніжы як у Парыжы".