- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пятніцу, 10 красавіка, у Слонімскім драматычным тэатры адбылася здача новага спектакля «Самазабойца» па п’есе Мікалая Эрдмана. Трагікамедыю для дарослых паставіў рэжысёр Васіль Сявец. Галоўную ролю Падсякальнікава Сымона Сымонавіча грае Уладзімір Навумік. У спектаклі ўдзел узяла практычна ўся тэатральная трупа — ад майстроў сцэны да маладых артыстаў.