- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пажар здарыўся ў панядзелак, 24 студзеня, сярод белага дня. Гаспадары дома Сарачынскія ў гэты час знаходзіліся на вуліцы каля дома. А калі яны агледзеліся, як сказалі журналістам суседзі, полымя цалкам ахапіла будынак. У агні засталіся чатырохгадовы сын і сямімесячная дачка. Бацька кінуўся ў дом ратаваць дзяцей. Ён паспеў з агню вынесці дачушку, а вось хлопчыка выратаваць не змог — ён згарэў. Дзяўчынку з моцнымі апёкамі даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Слонімскай бальніцы. У бальніцу з апёкамі трапіў і сам гаспадар. Ды і дом згарэў амаль цалкам. Што стала прычынай пажару — разбіраюцца супрацоўнікі МНС. Па факце трагедыі ўзбуджана крымінальная справа.