- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Восень, цямнее рана. У хаце стыла, няўтульна, а выпаліць грубку — шкода дроў, невядома яшчэ, якая зіма будзе. Антоля накінула куфайку, сыпнула ў кішэню пару жмень гарбузовых семак, замкнула хату і пайшла цёмнай гразкай вуліцай на другі канец вёскі, да сяброўкі Евы, — «гуляць». Каб ведала, якая навіна яе чакае, якою бядою для яе гэты візіт прыкінецца, — лепш мерзла б у няпаленай хаце, у тэлевізар, ці ў цёмнае акно, ці ў белую столь глядзела б, а й за дзверы не выйшла б. Але хто ж умее ўгадаць напярод? Ідзе Антоля, сунецца па гразі. Цёмна — ног не відаць, вусцішна, ні адзін сабака не брахне. Аж чуе, нехта насустрач — чэп, чэп. (фрагмент)