en
…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан, Мікола Хаўстовіч, Язэп Янушкевіч, Сяргей Запрудскі… Уклалі кнігу дачка вучонага Лія Кісялёва і даследчык літаратуры Аляксандр Фядута. Ёсць у кнізе частка, у пэўным сэнсе, справакаваная Генадзем Кісялёвым. Гэта шэраг артыкулаў, прысвечаных гісторыі XIX — пачатку ХХ стагоддзя, пабачанай праз архіўныя крыніцы. Найбольшым знаўцам гэтага перыяду быў Генадзь Кісялёў («Кротус Генус», як жартам называў яго Караткевіч). Даследчык без перабольшання вярнуў тое стагоддзе беларускай гісторыі.

Belarusian publishers: Лімарыус
  • Publication Place: Мінск
  • Publication Date: 2009
  • Editor: Фядута Аляксандр, Кісялёва Лія
  • Publisher: Лімарыус
  • Sizes: 400 с., іл., 21 см
  • ISBN: 978-985-6740-98-8
  • Category: Culture, Literary Studies, Biographies
  • Book Collection: BTH, JAREK
  • Copy Numbers: B-2753
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org