- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Польская прысутнасць на былых усходніх землях Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў на працягу многіх стагодд зяў была істотным фактарам беларускай гісторыі. Блізкае суседства беларусаў і палякаў абумовіла перапляценне гістарычных лёсаў двух народаў і ўзаемныя ўплывы. Барацьба за польскасць для палякаў і беларускасць для беларусаў дагэтуль не скончылася. У зменлівых палітычных умовах вось ужо сто гадоў яна працягваецца. Роля русіфікатараў гэтай зямлі ад царскай Расіі перайшла да Расіі савецкай, пазней да Савецкага Саюза, а ў цяперашні час да кіруючага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Палітыка Расійскай імперыі ў адносінах да палякаў выбудоўвалася такім чынам, каб спачатку істотна абмежаваць (пасля 1831 г.), а потым (пасля 1864 г.) цалкам ліквідаваць іх прысутнасць у грамадска-палітычным, культурным і эканамічным жыцці. (Уступ, фрагмент)