- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нязьменны старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька — ужо не старшыня? На яго заведзеная крымінальная справа за разбазарваньне сродкаў? Знакамітыя дамкі на вуліцы Жыгімонта выстаўленыя на продаж за мільёны літаў? Што адбываецца ў беларускай Вільні? На катэдральным пляцы Вільні гукі касьцельнага звона зьліваюцца са сьпевамі крышнаітаў. Нічога не зьмянілася за дваццаць гадоў. Напачатку 90-х, калі я ўпершыню патрапіў у гэты горад, ля катэдры таксама сьпявалі крышнаіты. Я ішоў тады на вуліцу Жыгімонта, дзе месьцілася рэдакцыя адроджанай «Нашай Нівы».