- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Мястэчка Іказьнь ляжыць на дарозе зь Мёраў у Браслаў. І ўвагу падарожніка прыцягвае найперш вежамі свайго касьцёла. Касьцёл Божага Цела стаіць у нізіне, але храм настолькі высокі, настолькі магутна вырастае з лагчыны, што хочацца зьехаць уніз, да яго, каб адчуць сапраўдны ягоны маштаб.