- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Якая памяць засталася ад салдат кайзэраўскага войска часоў І сусьветнай вайны? Як сяляне рабавалі ў 39-м маёнткі багатай шляхты? І што прымушала савецкіх калгасьнікаў парушаць страшны закон пра тры каласкі? Пра гэта ў чарговай перадачы «Падарожжы Свабоды». Мы едзем у Бянюны, што на Ашмяншчыне.