- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. 23 студзеня споўнілася б 42 гады беларускаму музыку, барду і грамадзкаму дзеячу Ігару Сімбірову. Які заўчасна пайшоў з жыцьця летась. У чарговае падарожжа «Свабоды» мы выпраўляемся ў Асіповічы, родны горад Ігара Сімбірова. Каб разам зь ягонымі сябрамі ўзгадаць гэтага неардынарнага чалавека.