- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Пад Берасьцем, паміж вёскамі Скокі і Матыкалы, на ўскрайку поля стаіць вельмі незвычайны архітэктурны помнік. Круглая мураваная калёна. Падобная да белага маяка сярод неабсяжных даляглядаў. Сваім старасьвецкім выглядам гэты помнік вельмі ўзбагачае звычайны краявід.