- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Летам 1951-га ў Вільні ды ў Менску былі арыштаваныя пяць студэнтаў. Вячаслаў Гамолка, Іван Ільліч Міцько, Іван Іванавіч Міцько, Іван Яблонскі, Аркадзь Слуцкі. Усіх пяцёх аб’ядноўвала месца нараджэньня. Мястэчка Маркава, што пад Маладзечнам. Усім пяцём прад’явілі абвінавачаньні ў стварэньні падпольнай антысавецкай арганізацыі.