- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Старая Рудзіца — радзіма маці паэта Адама Глобуса. Вёска ляжыць па дарозе з Койданава на Рубяжэвічы і распадаецца на дзьве непадобныя адна да адной часткі. Старая вясковая вузкая вуліца, з драўлянымі хатамі, патанае ў зеляніне. А паралельна ёй шуміць шырокая асфальтавая шаша з цаглянымі калгаснымі сядзібамі.