- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Калі пільна прыгледзецца да мапы Беларусі, да таго фрагмэнту, дзе беларуска-польская мяжа праходзіць па Бугу, дык уважліваму позірку адкрыецца адна дзіўная акалічнасьць. З польскага боку ўздоўж ракі цягнуцца доўгія вёскі. Ну дзе ж яшчэ сяліцца чалавеку разумнаму, як не каля рэчкі?