- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Аляксандраўка — маленькая выміраючая вёска пад Васілішкамі. Адзіная яе вузенькая вуліца выглядае як абсалютна нежылая. Хоць у вёсцы яшчэ жыве чалавек пяць. Але ад сьнежня пазамінулага году насельніцтва вёскі пачало імкліва расьці. Дзякуючы чалавеку з сымбалічным прозьвішчам.