- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Калі ехаць па нарачанскай трасе ў бок Мядзела, дык мястэчка Княгінін застаецца па правую руку. Але не сьпяшайцеся яго пралятаць. Як толькі ўбачыце першы паварот на Княгінін, збаўце хуткасьць. І прыкладна праз кілямэтар пасьля моста цераз чыгунку вы заўважыце справа, сярод поля, зялёны астравок высокіх дрэваў.