- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. У горадзе Глыбокім сёлета пройдзе першы вішнёвы фэст. Чаму ў Глыбокім? І чаму менавіта вішнёвы? Як сьцьвярджаюць краязнаўцы, Глыбокае мае імідж гораду-саду амаль трыста гадоў. Сады былі пры кляштары кармэлітаў, пры базыльянскім кляштары.