- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Над вёскай Рудуты ліецца песьня пра Колю-трактарыста. Жорсткі пасьляваенны раманс. У Рудуты я зьбіраўся даўно. Бо пра знакамітую майстрыню, што вырабляе з лазы ўсё, ад маленькіх лапцей да вялікіх вазаў, я чуў не аднойчы.