Падляская моладзь, якая вучыць беларускую мову, стварае праект «Што чуваць за плотам?»
2021-04-27 14:55
Вучні з прыватнай пачатковай школы ў Залуках на Падляшшы атрымалі грант з праграмы «Адукацыя-інспірацыя».
Вучні з прыватнай пачатковай школы ў Залуках на Падляшшы атрымалі грант з праграмы «Адукацыя-інспірацыя» і зараз рэалізуюць адмысловы праект «Што чуваць за плотам?» Мэта праекту – развіццё прыналежнасці да свайго асяроддзя, сваёй тоеснасці, супрацоўніцтва ды размовы з цікавымі людзьмі з Залук ды гміны Гарадок.
У рамках праекту моладзь будзе прэзентаваць атрыманы досвед у мясцовых сродках масавай інфармацыі – гаворыць настаўніца беларускай мовы ў школе ў Залуках Уршуля Шубзда.
Размова з настаўніцай - у далучаным гукавым файле.
Размаўляла Анна Пятроўска
слухайце аўдыё